Г. ДАЛІДОВІЧ “СТРАТА”. ТРАГІЧНЫ ЛЁС МІЦІ БОКУЦЯ.
ЧУЛАСЦЬ, МІЛАСЭРНАСЦЬ СТАСІКА Ў АДНОСІНАХ ДА ХВОРАГА СЯБРА
Клас: V
Настаўнік: Шпартава Таццяна Мікалаеўна
Тэма: Г. Далідовіч “Страта”. Трагічны лёс Міці Бокуця. Чуласць, міласэрнасць Стасіка ў адносінах да хворага сябра
Мэта: навучыцца аналізаваць апавяданне праз вобразную характарыстыку герояў.
Задачы:
Навучальная: фарміраваць уменне вучняў адбіраць матэрыял, неабходны для характарыстыкі герояў, удасканальваць уменне характарызаваць герояў твора.
Развіццёвая: развіваць навыкі лагічнага мыслення, маўленчых здольнасцей, творчага ўяўлення вучняў.
Выхаваўчая: выхоўваць пачуццё дабрыні і спагады да людзей, пачуццё дружбы і ўзаемавыручкі.
Абсталяванне: падручнік, тлумачальны слоўнік беларускай мовы, мультымедыйная дошка, гексы, карткі-заданні.
Эпіграф:
Новых сяброў нажывай, а старых не забывай.
Прыказка.
Ход урока
І. Арганізацыйны момант.
ІІ. Праверка дамашняга задання.
А) Стась;
Б) Міця;
В) Артур;
2. Якім відам спорту займаліся ў вольны час вясковыя хлапчукі?
А) баскетбол;
Б) футбол;
В) лёгкая атлетыка;
3. Дзе адбылася першая сустрэча Стася і Міці?
А) на вясковай вуліцы;
Б) на ўроку;
В) на школьным двары;
4. У якім класе вучыўся Міця?
А) 5 “А”;
Б) 5 “Б”;
В) 5 “В”;
5. Як звалі малодшую сястру Міці?
А) Вера;
Б) Валя;
В) Ірына;
(Узаемаправерка, ключы на слайдзе).
ІІІ. Актуалізацыя апорных ведаў. Мэтавызначэнне.
(Вучні з дапамогай настаўніка фармулююць задачы ўрока).
ІУ. Тлумачэнне новага матэрыялу.
Міця |
Стас |
|
|
Некалькі характарыстык зачытваюцца ўслых, ацэньваюцца настаўнікам. Астатнія работы ў сшытках збіраюцца на праверку, ацэньваюцца настаўнікам.
У. Фізкульхвілінка.
Павярнуцца да суседа, каб атрымаліся пары:
Я дрозд, ты дрозд,
У мяне нос, у цябе нос.
У мяне шчочкі пунсовенькія,
У цябе шчочкі пунсовенькія.
Мы з табой два сябра,
Любім мы адзін аднаго.
УІ. Замацаванне.
Клас дзеліцца на ІІ групы. І група працуе з вобразам Міці, ІІ група – з вобразам Стасіка. Спачатку абедзвюм групам прапанавала некалькі партрэтаў хлопчыкаў. Вучні самі павінны вызначыць, які з партрэтаў падыходзіць героям больш. Потым кожная група павінна суаднесці гексы з малюнкамі-рэчамі да свайго героя: якія належылі Міці, якія Стасіку. Калі работа выканана, групы расказваюць пра свайго героя, карыстаючыся шасцівугольнікамі. Такім чынам вучні характарызуюць герояў.
Потым І групе прапанавала аб’яднаць герояў, выкарыстаўшы патрэбныя гексы. А ІІ групе прапанавала пусты гекс з пытаннем. Вучні павінны падумаць і напісаць паняцце, якое аб’ядноўвае двух хлопчыкаў (сапраўдныя сябры).
У выніку вучні не проста характарызуюць герояў, узнаўляюць сюжэт твора, а і вызначаюць ідэю апавядання.
Разуменне, ветлівасць, далікатнасць, блізкасць поглядаў, няўпэўненасць, зайздрасць, дараванне, дабрыня, раўнадушнасць, дробязнасць, высакароднасць, самакрытычнасць, балбатлівасць, стрыманасць, нахабства, зласлівасць, шчырасць, сумленнасць, узаемаразуменне, бескарыслівасць, вернасць, павага, адкрытасць.
Стасік дапамагаў свайму сябру Міці да апошняй хвіліны. У гэтым і заключаецца сапраўднае сяброўства. А на што гатовыя вы дзеля сваіх сяброў?
Папрацуйце кансультантамі і пракаменціруйце наступныя сітуацыі. Клас дзеліцца на ІІІ групы.
УІІ. Паўтарэнне і абагульненне вывучанага.
Зварот да пытанняў:
УІІІ. Рэфлексія. “Рамонак”.
На пялёстку напісаць галоўную якасць чалавека, без якой дружбы не можа быць. Прымацаваць да дошкі.
ІХ. Выстаўленне адзнак. Каменціраванне.
Х. Дамашняе заданне.
Скласці цытатны план апавядання, падрыхтаваць сціслы пераказ кожнай часткі. Скласці вусную замалёўку «Мой найлепшы сябар».
Літаратура
Дадаткі
Тэст
Вызначце правільны варыянт:
1. Хто адразу выдзеліўся сярод янкавінскіх падлеткаў?
А) Стась; Б) Міця; В) Артур;
2. Якім відам спорту займаліся ў вольны час вясковыя хлапчукі?
А) баскетбол; Б) футбол; В) лёгкая атлетыка;
3. Дзе адбылася першая сустрэча Стася і Міці?
А) на вясковай вуліцы; Б) на ўроку; В) на школьным двары;
4. У якім класе вучыўся Міця?
А) 5 “А”; Б) 5 “Б”; В) 5 “В”;
5. Як звалі малодшую сястру Міці?
А) Вера; Б) Валя; В) Ірына;
Вызначце правільны варыянт:
1. Хто адразу выдзеліўся сярод янкавінскіх падлеткаў?
А) Стась; Б) Міця; В) Артур;
2. Якім відам спорту займаліся ў вольны час вясковыя хлапчукі?
А) баскетбол; Б) футбол; В) лёгкая атлетыка;
3. Дзе адбылася першая сустрэча Стася і Міці?
А) на вясковай вуліцы; Б) на ўроку; В) на школьным двары;
4. У якім класе вучыўся Міця?
А) 5 “А”; Б) 5 “Б”; В) 5 “В”;
5. Як звалі малодшую сястру Міці?
А) Вера; Б) Валя; В) Ірына;
РАЗУМЕННЕ |
ВЕТЛІВАСЦЬ |
ДАЛІКАТНАСЦЬ |
БЛІЗКАСЦЬ ПОГЛЯДАЎ |
НЯЎПЭЎНЕНАСЦЬ |
ЗАЙЗДРАСЦЬ |
ДАРАВАННЕ |
ДАБРЫНЯ |
АДКРЫТАСЦЬ |
ПАВАГА |
ВЕРНАСЦЬ |
БЕСКАРЫСЛІВАСЦЬ |
УЗАЕМАРАЗУМЕННЕ |
СУМЛЕННАСЦЬ |
РАЎНАДУШНАСЦЬ |
ДРОБЯЗНАСЦЬ |
ВЫСАКАРОДНАСЦЬ |
САМАКРЫТЫЧНАСЦЬ |
БАЛБАТЛІВАСЦЬ |
СТРЫМАНАСЦЬ |
НАХАБСТВА |
ЗЛАСЛІВАСЦЬ |
ШЧЫРАСЦЬ |