ГУЛЬНЯ “БЕЛАРУСКІЯ ЗАГАДКІ”
Падрыхтавала: Куляшова Т.А.
Мэта: удасканальваць уменні вучняў асэнсоўваць загадкі і адгадваць іх, развіваць навык маўлення, выхоўваць цікавасць да духоўнай спадчыны.
Абсталяванне: малюнкі жывёл, раслін, з’яў прыроды, прафесій, красворд
Ход занятка
1.Арганізацыйны момант
2.Уступная гутарка
- Каб даведацца, аб чым пойдзе гаворка сёння, нам патрэбна разгадаць крыжаванку.
1) Ідзе, ідзе, галавою трасе,
Траўкі просіць:
“Ме-ме-ме, дай-ка траўкі мне-е-е” (Каза)
2)Мы зялёныя, як трава,
Наша песенька: “Ква-ква”. (Лягушка)
3)Я па дрэву стукаю, чакаю,
Чарвячка знайсці жадаю. (Дзяцел)
4)Быццам белы снег на дол
Пакрывалам лёг на стол,
Рады госцю беларус,
Засцілаючы… (Абрус)
Сёння мы будзем вучыцца адгадваць беларускія загадкі. Наша гульня так і называецца “Беларускія загадкі”
3.Гульня Кола загадак”
Кветкі 1 2 3 4 5
Гародніна 1 2 3 4 5
Жывёлы 1 2 3 4 5
З’явы прыроды 1 2 3 4 5
Прафесіі 1 2 3 4 5
Кветкі
1.Узіму цыбулінка спіць-спачывае,
Прачнецца – і кветкі на волю пускае.
Хай снег, хай мароз – у вясковым падлеску
Красуюць блакітныя кветкі. (Пралескі)
2.Ля дарогі – шарык белы,
Вецер дзьме, а шарык цэлы.
А як дзьмухнуць хлапчукі –
Пух ляціць ва ўсе бакі. (Дзьмухавец)
3.Беларускай ружай клічуць,
Пчолкі кветкі ёй казычуць.
Як пялёсткі абляцелі –
Хутка і плады паспелі.
Толькі есці іх не варта.
Лепей кінуць у гарбату.
Мноства розных вітамінаў
Назапасіла… (Шыпшына)
4.Жоўтае сонейка ў белых пялёстках –
Кожны з нас ведае кветачку простую.
П’ем з ёй гарбату (прастуда міне),
З ёю варожым (кахае ці не).
Дык пра якія тут кветкі гамонка?
Ты здагадаўся? Вядома ж… (Рамонкі)
5.Красавала, чырванела
Кветачка на градках.
Як пялёсткі абляцелі – засталася хатка.
Патрасеш – яна звініць.
Хто ў хаціне той сядзіць?
Булкам адмысловы смак
Надае звычайны …(Мак)
Гародніна
1.Сядзіц царыца ў цямніцы,
А каса на вуліцы. (Морква)
2.Не каменьчык, а цяжкі.
Расце на полі ля ракі.
Увосень усе яе капаюць,
Другім хлебам называюць. (Бульба)
3.На гародзе ў летні дзень
Улягліся моўчкі ў цень
Пад лісточкамі ўздоўж градкі
Зялёныя парасяткі. (Агуркі)
4.Завітала ў хату пані
Ды ў жоўтым сарафане.
Як пачалі распранаць,
Сталі плакаць, праклінаць. (Цыбуля)
5.Не сыдзе з месца ні на крок,
Зарыўшыся ў пярыну.
Цярэбіць ціхі вецярок
Зялёную чупрыну.
А возьмуць за чупрыну
Ды выцягнуць з пярыны –
Пачырванее нібы рак.
Вядома, што гэта… (буряк)
Жывёлы
1.З ялінкі на ялінку,
З галінкі на галінку
Скача агеньчык жывы..
Хто гэта? Знаеце вы? (Вавёрка)
2.Калі вецер дзьме халодны,
Ён блукае злы, галодны. (Воўк)
3.Хапаткія ў мяне крылы,
Хвосцік востры, нібы вілы,
З гліны я гняздо ляплю,
Мошак на ляту лаўлю. (Ластаўка)
4.”Будзільнік” наш сядзіць на плоце.
Яго мы нават не заводзім. (Певень)
5.З грывай, а не конь,
З рагамі, а не бык,
З барадой, а не казёл.
Гучна-гучна зароў
Цар пушчанскіх звяроў. (Зубр)
З’явы прыроды
1.Белы, а не цукар, без ног, а ідзе. (Снег)
2.Рук і ног не мае, а дзверы адчыняе. (Вецер)
3.Без рук малюе, без зубоў кусае. (Мароз)
4.Ад нябёсаў да зямлі
Сем сцяжынак праляглі. (Вясёлка)
5.Глянеш – заплачаш,
А ўсе яму рады. (Сонца)
Прафесіі
1.Да зорак паляцеў,
На зямлю з-за воблакаў глядзеў,
Сонца абагнаў –
Зноў на зямлю стаў. (Касманаўт)
2.Краіна ведаў існуе.
Мне люба адкрываць яе
Дзяўчынкам, хлопчыкам штораз,
Ведучы іх з класа ў клас. (Настаўнік)
3.Я артыкул напішу, усю праўду ў ім скажу.
Хай чытаюць у газеце і дарослыя, і дзеці. (Журналіст)
4.Злева хвалі, справа хвалі –
Дзень у дзень – марскія далі.
І не цягне на зямлю –
Гэтак мора я люблю. (Марак)
5.Заходзьце і сядайце зручна,
Як пажадаеце, выключна
Вам так прычоску я зраблю,
А трэба – то і пагалю. (Цырульнік)
5.Падвядзенне вынікаў