ТЭМА: ДЗЯЦІНСТВА, АПАЛЕНАЕ ВАЙНОЙ.
УСТУПНЫЯ ЗАНЯТКІ ПА ТВОРЫ
М. ЛЫНЬКОВА “ВАСІЛЬКІ”
Настаўнік: Шпартава Т.М.
Клас: 5
Мэта: садзейнічаць асэнсаванню вучнямі зместу апавядання “Васількі”; далучыць да гераічных старонак барацьбы, мужнасці і самаахвярнасці дзяцей у гады вайны; развіваць уменне ўстанаўліваць прычынна-выніковую сувязь паміж падзеямі і паводзінамі герояў; развіваць навыкі звязнага маўлення, узбагачаць слоўнікавы запас вучняў; абуджаць у вучняў пачуццё захаплення высокімі маральнымі якасцямі сваіх аднагодкаў, сродкамі матэрыялу ўрока аказаць уплыў на фарміраванне патрыятызму, непрымання вайны як найвялікшай бяды і гора.
Тып: урок засваення новага матэрыялу.
Абсталяванне: падручнік, тлумачальны слоўнік, музычнае афармленне, мультымедыйная дошка, мультымедыйная прэзентацыя да ўрока, мультымедыйная прэзентацыя “Дзіцячы канцлагер “Чырвоны бераг””, відыяролік “Піянеры-героі” .
Эпіграф:
Калі дзеці савецкія
Гэтак бязлітасна помсцяць,
Колькі ж гневу і адвагі
У іхніх бацькоў?
П. Панчанка
Ход урока
І. Арганізацыйны момант (псіхалагічны настрой, спадзяванні на станоўчы вынік, добрую і плённую працу).
ІІ. Праверка дамашняга задання:
Вусны пераказ апавядання Я. Коласа “У старых дубах” на адну з тэм: “Сяброўства Базыля і Грышкі”, “Мары Базыля”.
ІІІ. Пастаноўка мэты і актуалізацыя ведаў:
(Адказы вучняў).
Вайна… Колькі гора прынесла яна нашаму народу ў далёкія 40-я гады. Яна пакінула жахлівы след у гісторыі нашай краіны. Вайна скалечыла лёсы і дарослых, і дзяцей. Вайна і дзеці – гэта словы несумяшчальныя. Цяжка нават уявіць, якім яно было, гэта ваеннае дзяцінства.
Нездарма і ўрок наш мае назву “Дзяцінства, апаленае вайной”. Нам, дзецям мірнага часу, цяжка ўявіць увесь жах ваеннага ліхалецця. Каб крыху пашырыць вашы веды аб вайне, я б хацела расказаць больш аб ваенным дзяцінстве.
У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі было створана немцамі 15 канцэнтрацыйных лагераў для дзяцей. Дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў звозілі ў канцлагеры, дзе яны з’яўляліся донарамі крыві для параненых нямецкіх салдат. Кроў у дзяцей забіралі да апошняй кроплі. І калі дзіцяці памірала не адразу, то нямецкія ўрачы змазвалі ім вусны ядам. Гэта быў своеасаблівы жэст гуманнасці з боку фашыстаў.
На тэрыторыі нашай краіны шмат помнікаў героям вайны. Але сярод іх не было помніка, які быў бы прысвечаны дзецям.
Беларускі архітэктар Леанід Левін стварыў мемарыял, які прысвяціў усім дзецям, што загінулі ў лагерах смерці ў гады вайны. Знаходзіцца ён у вёсцы Чырвоны бераг Гомельскай вобласці. Тут быў адзін з дзіцячых лагераў. Сёння “Чырвоны бераг” называюць дзіцячай Хатынню.
(Паказ прэзентацыі “Дзіцячы канцлагер “Чырвоны бераг””)
Размешчаны мемарыял у яблыневым садзе. (Слайд 2). Створаны ён як плошча Сонца. Пасярод саду – сонца, промні якога разыходзяцца ў розныя бакі (слайд 3). Пры ўваходзе сустракаюць словы: “Дзецям, которые прошли фашистский ад…”.
Першай сустракае тоненькая фігурка дзяўчынкі, твар якой перакошаны ад болю і бездапаможнасці. Паднятымі рукамі яна быццам абараняецца ад усіх жахаў вайны. Стаіць дзяўчынка на чырвоных каменьчыках, якія сімвалізуюць пралітую кроў дзяцей (слайд 4,5,6).
Далей – пусты клас. У гэтым класе 21 парта белага колеру і адна чорная школьная дошка. Звычайны клас на 42 вучня. Школьны клас сярод яблыневага саду. За гэтыя парты ніхто і ніколі не сядзе. Ніхто і ніколі… За імі назаўсёды сядзяць 1990 вучняў-вязняў дзіцячага лагера “Чырвоны бераг”(слайд 7,8,9).
На школьнай дошцы – напоўненыя болем і адчаем словы беларускай дзяўчынкі Каці Сусанінай, якія яна напісала ў лісце з нямецкай няволі свайму бацьку (слайд 10,11).
Каця Сусаніна знаходзілася ў рабстве ў аднаго нямецкага афіцэра. І ў дзень свайго пятнаццацігоддзя 12 сакавіка 1943 года, не маючы больш сілы цярпець здзекі, пакончыла жыццё самагубствам. Перад тым, як загінуць, яна напісала пісьмо свайму бацьку, які быў на фронце. (Зачытваецца пісьмо Каці).
Март, 12, Лиозно, 1943 год.
Дорогой, добрый папенька!
Пишу я тебе письмо из немецкой неволи.
Когда ты, папенька, будешь читать это письмо, меня в живых не будет. И моя священная просьба к тебе, отец: покарай немецких кровопийц. Это завещание твоей умирающей дочери.
Несколько слов о матери. Когда вернёшься, маму не ищи. Её расстреляли немцы. Когда допытывались о тебе, офицер бил её плёткой по лицу, мама не стерпела и гордо сказала, вот её последние слова: «Вы не запугаете меня битьём. Я уверена, что муж вернётся назад и вышвырнет вас, подлых захватчиков, отсюда вон!» И офицер выстрелил маме в рот...
Папенька, мне сегодня исполнилось 15 лет, И если бы сейчас ты встретил меня, то не узнал бы свою дочь. Я стала очень худенькая, мои глаза ввалились, косички мне остригли наголо, руки высохли, похожи на грабли. Когда я кашляю, изо рта идёт кровь — у меня отбили лёгкие. А помнишь, папа, два года тому назад, когда мне исполнилось 13 лет? Какие хорошие были мои именины! Ты мне, папа, тогда сказал: «Расти, доченька, на радость большой!» Играл патефон, подруги поздравляли меня с днём рождения, и мы пели нашу любимую пионерскую песню.
А теперь, папа, как взгляну на себя в зеркало — платье рваное, в лоскутках, номер на шее, как у преступницы, сама худая, как скелет, - и солёные слёзы текут из глаз. Что толку, что мне исполнилось 15 лет. Я никому не нужна. Здесь многие люди никому не нужны. Бродят голодные, затравленные овчарками. Каждый день их уводят и убивают.
Да, папа, и я рабыня немецкого барона, работаю у немца Шарлэна прачкой, стираю бельё, мою полы. Работаю очень много, а кушаю два раза в день в корыте с «Розой» и «Кларой» - так зовут хозяйских свиней. Так приказал барон. «Русс была и будет свинья», – сказал он. Я очень боюсь «Клары». Это большая и жадная свинья. Она мне один раз чуть не откусила палец, когда я из корыта доставала картошку.
Живу я в дровяном сарае: в комнату мне входить нельзя. Один раз горничная полька Юзефа дала мне кусочек хлеба, а хозяйка увидела и долго била Юзефу плёткой по голове и спине.
Два раза я убегала от хозяев, но меня находил ихний дворник. Тогда сам барон срывал с меня платье и бил ногами. Я теряла сознание. Потом на меня выливали ведро воды и бросали в подвал.
Сегодня я узнала новость: Юзефа сказала, что господа уезжают в Германию с большой партией невольников и невольниц с Витебщины. Теперь они берут и меня с собою. Нет, я не поеду в эту трижды всеми проклятую Германию! Я решила лучше умереть на родной сторонушке, чем быть втоптанной в проклятую немецкую землю. Только смерть спасёт меня от жестокого битья.
Письмо уберу под выдв (неразборчиво).
Не хочу больше мучиться рабыней у проклятых, жестоких немцев, не давших мне жить!..
Завещаю, папа: отомсти за маму и за меня. Прощай, добрый папенька, ухожу умирать.
Твоя дочь Катя Сусанина...
Моё сердце верит: письмо дойдёт.
З другога боку дошкі – карта Беларусі, на якой адзначаны месцы, дзе знаходзіліся дзіцячыя лагеры смерці (слайд 12).
За дошкай – белы папяровы караблік, на якім навекі адбіты імёны дзяцей, узятыя з лагерных дакументаў (слайд 13,14). За караблікам – 25 мальбертаў з рознакаляровымі дзіцячымі малюнкамі. Дзіцячыя малюнкі, зробленыя імі пасля вайны (слайд 15,16).
У гэтым Белым помніку нібы гавораць мёртвыя дзеці Беларусі, і слухае іх зямля, слухае іх Беларусь…
Гучыць музыка (Т. Гвердцытэлі “Дзеці вайны”).
У ваеннай гісторыі асобае месца займаюць піянеры-героі, якія ў гады вайны змагаліся з фашыстамі, не шкадуючы свайго жыцця. Імёны многіх вы ведаеце або чулі калі-небудзь. З некаторымі я хацела б вас пазнаёміць. Многія з іх былі ўзнагароджаны медалямі і ордэнамі, многія былі ўдастоены і самай вышэйшай узнагароды – Герой Савецкага Саюза, большасць з іх – пасмяротна.
(Дэманструецца відыяролік “Піянеры-героі”).
ІV. Знаёмства з новым матэрыялам:
Газетнае паведамленне: ( на экране)
Савінфармбюро ад 7 верасня 1941 года:
У адным калгасе недалёка ад Жлобіна германскія афіцэры бязлітасна катавалі, а потым перабілі сям’ю рахункавода калгаса Тышкевіча. Фашысты закалолі штыкамі Тышкевіча, яго маці, сястру і дзвюх малых дачок. 3 усёй сям’і застаўся ў жывых толькі старэйшы, чатырнаццацігадовы сын Саша, якога не было ў гэты час дома. Прыйшоўшы дамоў і ўбачыўшы знявечаныя трупы сваіх родных, Саша пайшоў у Жлобін. Праз некалькі дзён германскія войскі занялі Жлобін. Саша дастаў ручную гранату і выйшаў на вуліцу. Ён цярпліва стаяў на вуліцы і сачыў за танкамі, бронемашынамі, артылерыяй і пяхотай, якія праходзілі міма яго. Калі паказалася вялікая штабная машына, у якой сядзела некалькі афіцэраў, Саша падбег і кінуў у машыну гранату. Выбухам былі знішчаны машына і ўсе германскія афіцэры. Азвярэлыя фашысты на кавалкі разарвалі цела героя, забітага асколкам гранаты.
Фізкультхвілінка.
Бусел, бусел, даўганогі,
Пакажы дамоў дарогу.
Тупні праваю нагой,
Тупні леваю нагой.
Зноў – праваю нагой,
Пасля – леваю нагой.
Пасля – праваю,
Пасля – леваю, вядома,
Вось тады і будзеш дома.
Імшара – мохавае балота;
Ліпаўка – кошык, зроблены з ліпавых прутоў;
Заранкі – імгненная светлая ўспышка на небасхіле вечарам;
Драбіны – сялянскія калёсы з высокімі бартамі;
Рэшткі – тое, што ўцалела.
Вахмістр – вайсковае званне ў кавалерыі;
Складанне цытатнага плана з апорным словам – васількі.
(Знайсці ў тэксце сказы, у якіх ужыта слова “васількі”)
(План змешчаны на мультымедыйным экране).
V. Рэфлексія:
Гучыць музыка (ансамбль “Звонкія галасы” песня “Несовместимы дети и война”)
1. Падабраць словы-асацыяцыі да слова “вайна” (на экране).
2. Падабраць антонім да слова “вайна”.
3. Падабраць словы-асацыяцыі да слова “мір” (на экране).
VІ. Падвядзенне вынікаў урока. Выстаўленне адзнак.
VІІ. Дамашняе заданне: перачытаць твор, адказаць на пытанні ў падручніку; падрыхтаваць паведамленні “Вайна ў лёсе маёй сям’і”.