Уроки

Г. ДАЛІДОВІЧ “СТРАТА”. ТРАГІЧНЫ ЛЁС МІЦІ БОКУЦЯ.

 ЧУЛАСЦЬ, МІЛАСЭРНАСЦЬ  СТАСІКА Ў АДНОСІНАХ ДА ХВОРАГА СЯБРА

Клас: V

Настаўнік: Шпартава Таццяна Мікалаеўна

 

Тэма: Г. Далідовіч “Страта”. Трагічны лёс Міці Бокуця. Чуласць, міласэрнасць  Стасіка ў адносінах да хворага сябра

Мэта: навучыцца аналізаваць апавяданне праз вобразную характарыстыку герояў.

Задачы:

Навучальная: фарміраваць уменне вучняў адбіраць матэрыял, неабходны для характарыстыкі герояў, удасканальваць уменне характарызаваць герояў твора.

Развіццёвая: развіваць навыкі лагічнага мыслення, маўленчых здольнасцей, творчага ўяўлення вучняў.

Выхаваўчая: выхоўваць пачуццё дабрыні і спагады да людзей, пачуццё дружбы і ўзаемавыручкі.

Абсталяванне: падручнік, тлумачальны слоўнік беларускай мовы, мультымедыйная дошка, гексы, карткі-заданні.

 

Эпіграф:

Новых сяброў нажывай, а старых не забывай.

Прыказка.

 

Ход урока

І. Арганізацыйны момант.

ІІ. Праверка дамашняга задання.

  1. Вуснае апавяданне пра сям’ю Бокуцяў.
  2. Выкананне тэставага задання па змесце апавядання:
  1. Хто адразу выдзеліўся сярод янкавінскіх падлеткаў?

А) Стась;

Б) Міця;

В) Артур;

2. Якім відам спорту займаліся ў вольны час вясковыя хлапчукі?

А) баскетбол;

Б) футбол;

В) лёгкая атлетыка;

3. Дзе адбылася першая сустрэча Стася і Міці?

А) на вясковай вуліцы;

Б) на ўроку;

В) на школьным двары;

4. У якім класе вучыўся Міця?

А) 5 “А”;

Б) 5 “Б”;

В) 5 “В”;

5. Як звалі малодшую сястру Міці?

А) Вера;

Б) Валя;

В) Ірына;

(Узаемаправерка, ключы на слайдзе).

ІІІ. Актуалізацыя апорных ведаў. Мэтавызначэнне.

  • Запішыце тэму ўрока ў сшыткі. На папярэднім уроку мы пазнаёміліся са зместам апавядання “Страта”. Карыстаючыся пытаннямі, дапамажыце сфармуляваць тыя задачы, якія будзем вырашаць сёння на ўроку.
  • Хто я?
  • Якія рысы майго характару?
  • Мы можам стаць сапраўднымі сябрамі?
  • Пра што маё апавяданне? (на слайдзе)
  • А дапаможа нам у гэтым эпіграф урока і прытча, якую я для вас падрыхтавала.
  • Неяк ішлі двое сяброў па пустыні. Стаміліся і пасварыліся, і тады адзін з сяброў моцна ўдарыў другога па твары. Яго сябар нічога не сказаў, толькі моўчкі напісаў на пяску: “Сёння мой лепшы сябар ударыў мяне”. Калі яны прыйшлі да возера, вырашылі пакупацца. Той, якога ўдарыў сябар, ледзь не патануў, але другі выратаваў яго. І тады ён высек на камені: “Сёння мой лепшы сябар выратаваў мне жыццё”. Першы спытаў: “Калі я цябе пакрыўдзіў, ты напісаў на пяску, а зараз пішаш на камені. Чаму?” І сябар адказаў яму: “Калі нас крыўдзяць, трэба пісаць на пяску, каб вецер мог сцерці гэта. А калі робяць што-небудзь добрае, трэба высякаць на камені, каб пакінуць на ўсё жыццё”. (Слайд на экране)

(Вучні з дапамогай настаўніка фармулююць задачы ўрока).

ІУ. Тлумачэнне новага матэрыялу.

  1. Гутарка з класам:
  • Давайце ўзгадаем, якая хвароба была ў Міці?
  • Што такое лейкоз? Што вы ведаеце пра гэту хваробу?
  • Як Стась успрыняў навіну пра хваробу Міці?
  • Якое рашэнне ён прыняў?
  • Як гэта яго характарызуе?
  • Чаму Міця прасіў нікому не расказваць пра сваю хваробу?
  • Як аднёсся Стась да хваробы Міці?
  • Чаму Стась кожны дзень прыходзіў да Міці?
  • Чым займаліся хлопчыкі?
  •  Ці зрабіла хвароба Міцю злым?
  • Што пакінуў Міця на памяць аб сабе Стасю?
  • Чаму Стась пасябраваў з Міцем, хоць спачатку той яму не спадабаўся?
  • Што паўплывала на Стася? Чаму ён змяніўся?
  • Ці можна назваць хлопчыкаў сапраўднымі сябрамі?
  • Што дало Стасю сяброўства з Міцем?
  • Чаму Стась наведваўся да Бокуцяў і пасля смерці Міці?
  • Ці хацелі б вы мець такога сябра, як Стась?
  1. Самастойная работа ў сшытках.
  • Падумайце, калі ласка, якія рысы характару меў кожны хлопчык, і ўпішыце іх у табліцу. (Слайд на экране). (Работа ў сшытках).

Міця

Стас

 

 

 

Некалькі характарыстык зачытваюцца ўслых, ацэньваюцца настаўнікам. Астатнія работы ў сшытках збіраюцца на праверку, ацэньваюцца настаўнікам.

У. Фізкульхвілінка.

Павярнуцца да суседа, каб атрымаліся пары:

Я дрозд, ты дрозд,

У мяне нос, у цябе нос.

У мяне шчочкі пунсовенькія,

У цябе шчочкі пунсовенькія.

Мы з табой два сябра,

Любім мы адзін аднаго.

УІ. Замацаванне.

  1. Работа з гексамі.

Клас дзеліцца на ІІ групы.  І група працуе з вобразам Міці, ІІ група – з вобразам Стасіка. Спачатку абедзвюм групам прапанавала некалькі партрэтаў хлопчыкаў. Вучні самі павінны вызначыць, які з партрэтаў падыходзіць героям больш. Потым кожная група павінна  суаднесці гексы з малюнкамі-рэчамі да свайго героя: якія належылі Міці, якія Стасіку. Калі работа выканана, групы расказваюць пра свайго героя, карыстаючыся шасцівугольнікамі. Такім чынам вучні характарызуюць герояў.

Потым І групе прапанавала аб’яднаць герояў, выкарыстаўшы патрэбныя гексы. А ІІ групе прапанавала пусты гекс з пытаннем. Вучні павінны падумаць і напісаць паняцце, якое аб’ядноўвае двух хлопчыкаў (сапраўдныя сябры).

У выніку вучні не проста характарызуюць герояў, узнаўляюць сюжэт твора, а і вызначаюць ідэю апавядання.

  1. Работа з  карткамі ў групах.
  • Зараз мы павінны вырашыць наступную праблему: “Сапраўдны сябар: які ён?”
  • І група  адбірае тыя карткі са словамі, якія адпавядаюць вашаму ўяўленню пра сапраўднага сябра.  ІІ група – словы, якія характарызуюць ілжэсябра.
  • Калі значэнне некаторых слоў будзе незразумелым, можна карыстацца тлумачальным слоўнікам беларускай мовы (слоўнікі знаходзяцца на стале).

Разуменне, ветлівасць, далікатнасць, блізкасць поглядаў, няўпэўненасць, зайздрасць, дараванне, дабрыня, раўнадушнасць, дробязнасць, высакароднасць, самакрытычнасць, балбатлівасць, стрыманасць, нахабства, зласлівасць, шчырасць, сумленнасць, узаемаразуменне, бескарыслівасць, вернасць, павага, адкрытасць.

  1. Гульня “Шукаю сябра”.
  • Вы вырашылі знайсці сябра па перапісцы ў інтэрнэце. Для гэтага вам трэба напісаць аб’яву і расказаць пра сябе. Калі ласка, раскажыце пра свае лепшыя рысы характару. Што вы любіце? Што цэніце? Але не забудзьцеся і пра свае недахопы. (Аб’явы пішуцца на асобных лісціках, потым прымацоўваюцца да дошкі. Некаторыя зачытваюцца ўслых, ацэньваюцца настаўнікам).
  1. “Кансультанты”.

Стасік дапамагаў свайму сябру Міці да апошняй хвіліны.  У гэтым і заключаецца сапраўднае сяброўства. А на што гатовыя вы дзеля сваіх сяброў?

Папрацуйце кансультантамі і пракаменціруйце наступныя сітуацыі. Клас дзеліцца на ІІІ групы.

  1. Твой сябар ужывае дрэнныя словы і выразы. Твае дзеянні…
  2. Твой сябар атрымлівае дрэнныя адзнакі, і бацькі забараняюць з ім сябраваць. Твае дзеянні…
  3. Твой сябар зрабіў нешта дрэннае, а пакаралі цябе. Твае дзеянні… (Слайд на экране). Кожная група выступае з тлумачэннем сваёй сітуацыі. За лепшыя адказы выстаўляюцца адзнакі).

УІІ. Паўтарэнне і абагульненне вывучанага.

Зварот да пытанняў:

  • Хто я?
  • Якія рысы майго характару?
  • Стась і Міця –  сапраўдныя сябры?
  •   Чаму навучыла нас апавяданне? (на слайдзе)

УІІІ. Рэфлексія. “Рамонак”.

На пялёстку напісаць галоўную якасць чалавека, без якой дружбы не можа быць. Прымацаваць да дошкі.

ІХ. Выстаўленне адзнак. Каменціраванне.

Х. Дамашняе заданне.

Скласці цытатны план апавядання, падрыхтаваць сціслы пераказ кожнай часткі. Скласці вусную замалёўку «Мой найлепшы сябар».

 

 

 

 

 

Літаратура

  1. Цітова, Л. К. Беларуская літаратура : вучэб. дапам. для 5-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання : у 2 ч. / Л. К. Цітова. — 2-е выд., перапрац. і дап. — Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2016. — Ч. 2. — 176 с. : іл.
  2. Міхновіч, Н.А. Беларуская літаратура. 5 клас : тэматычны кантроль / Н.А. Міхновіч. – 2-е выд. – Мінск : Аверсэв, 2018. – 175 с. : іл.
  3. Запрудский, Н. И. Современные школьные технологии – 3 / Н. И. Запрудский. – Минск : Сэр-Вит, 2017. – 166 с.
  4. Праскаловіч, В. У. Методыка выкарыстання кампетэнтнасна арыентаваных заданняў на ўроках беларускай літаратуры (на матэрыяле тэмы «Францыск Скарына») / В. У. Праскаловіч // Асоба і творчая спадчына Францыска Скарыны : рэцэпцыя і інтэрпрэтацыя : матэрыялы V Міжнар. Скарынаўскіх чытанняў, прысвеч. 500-годдзю беларус. кнігадрукавання, Мінск, БДУ, 17-18 ліст. 2017 г. / рэдкал.: А. І. Бельскі, І. Э. Багдановіч, В. П. Крычко. – Мінск, 2017. – С. 55–61.
  5. Жуковіч, М. В. Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / М. В. Жуковіч. – Мінск : Аверсэв, 2015. – 252 с.
  6. Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні беларускай мове і літаратуры / склад. : Н. П. Дзёміна, Т. П. Гуліцкая, Р. П. Ільіна ;  ДУА  «Мін.  абл.  ін-т  развіцця  адукацыі».  –  Мінск  :  Мін.  абл.  ін-т развіцця адукацыі, 2017. – 76с.
  7. Малажай, Г. М.  Школьны тлумачальны слоўнік беларускай мовы : дапаможнік для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання / Г. М. Малажай, Л. І. Яўдошына. – Мiнск : Аверсэв, 2013. – 478 с.
  8. Інтэрнэт-рэсурсы.

 

 

Дадаткі

Тэст

Вызначце правільны варыянт:

1. Хто адразу выдзеліўся сярод янкавінскіх падлеткаў?

А) Стась;        Б) Міця;         В) Артур;

2. Якім відам спорту займаліся ў вольны час вясковыя хлапчукі?

А) баскетбол;              Б) футбол;        В) лёгкая атлетыка;

3. Дзе адбылася першая сустрэча Стася і Міці?

А) на вясковай вуліцы;            Б) на ўроку;          В) на школьным двары;

4. У якім класе вучыўся Міця?

А) 5 “А”;        Б) 5 “Б”;              В) 5 “В”;

5. Як звалі малодшую сястру Міці?

А) Вера;        Б) Валя;             В) Ірына;

 

 

 

 

Вызначце правільны варыянт:

1. Хто адразу выдзеліўся сярод янкавінскіх падлеткаў?

А) Стась;        Б) Міця;         В) Артур;

2. Якім відам спорту займаліся ў вольны час вясковыя хлапчукі?

А) баскетбол;              Б) футбол;        В) лёгкая атлетыка;

3. Дзе адбылася першая сустрэча Стася і Міці?

А) на вясковай вуліцы;            Б) на ўроку;          В) на школьным двары;

4. У якім класе вучыўся Міця?

А) 5 “А”;        Б) 5 “Б”;              В) 5 “В”;

5. Як звалі малодшую сястру Міці?

А) Вера;        Б) Валя;             В) Ірына;

 

 

 

 

РАЗУМЕННЕ

ВЕТЛІВАСЦЬ

ДАЛІКАТНАСЦЬ

БЛІЗКАСЦЬ ПОГЛЯДАЎ

НЯЎПЭЎНЕНАСЦЬ

ЗАЙЗДРАСЦЬ

ДАРАВАННЕ

ДАБРЫНЯ

АДКРЫТАСЦЬ

ПАВАГА

ВЕРНАСЦЬ

БЕСКАРЫСЛІВАСЦЬ

УЗАЕМАРАЗУМЕННЕ

СУМЛЕННАСЦЬ

РАЎНАДУШНАСЦЬ

ДРОБЯЗНАСЦЬ

ВЫСАКАРОДНАСЦЬ

САМАКРЫТЫЧНАСЦЬ

БАЛБАТЛІВАСЦЬ

СТРЫМАНАСЦЬ

НАХАБСТВА

ЗЛАСЛІВАСЦЬ

ШЧЫРАСЦЬ

 

 

Имя *
Эл. почта *
Сообщение *